Стэркулія

Стэркулія

Sterculia foetida
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sterculia L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21552
NCBI  66667
EOL  39957627
GRIN  g:11565
IPNI  329918-2
FW  175087
Плады і насенне Sterculia setigera
Драўніна Sterculia pruriens

Стэркулія[1] (Sterculia) — род кветкавых раслін падсямейства Стэркуліевыя (Sterculioideae) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Апісанне

Вечназялёныя і лістападныя дрэвы вышынёй да 30 метраў. Лісце чаргаванае, простае ці складанае. Кветкі часта з непрыемным пахам, дробныя, часам буйныя, зеленаватыя, ярка-чырвоныя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод — лістоўка[1] (лістоўкападобны[2], каробачка[3]).

Распаўсюджанне

Род налічвае каля 100 (па іншых звестках каля 300) відаў, распаўсюджаных у тропіках абодвух паўшар’яў[3] (пераважна ў Азіі і Афрыцы)[1][2]. Распаўсюджаны ад мангравых лясоў да саванн у шырокіх межах вільготнасці[3].

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя, харчовыя, дэкаратыўныя, тэхнічныя, кармавыя расліны[1]. Як дэкаратыўную расліну культывуюць стэркулію платаналістую (Sterculia platanifolia). Яе порыстую і мяккую драўніну выкарыстоўваюць для вырабу тонкіх гатункаў[3] паперы, насенне, у якім маецца кафеін, — сурагат кавы. З лубяных валокнаў стэркуліі смярдзючай (Sterculia foetida) і стэркуліі жгучай (Sterculia urens) плятуць вяроўкі і рыбалоўныя сеткі. У многіх відаў насенне і маладыя карані ядомыя. Са сцёблаў стэркуліі здабываюць камедзь.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya