Стэрэатруба![]() Стэрэатруба́[1] — бінакулярны перыскапічны аптычны прыбор для назірання з-за ўкрыцця, вывучэння мясцовасці і цэлей, вымярэння вуглоў і адлегласцей. Складаецца з двух перыскапічных зрокавых труб з акулярамі, трымальніка, лімба і трыногі. Мае 10-кратнае павелічэнне (з дадатковымі акулярамі — 20-кратнае). Пераменная адлегласць паміж акулярамі (стэрэабазіс) забяспечвае атрыманне стэрэаскапічнага відарыса. Вертыкальныя і гарызантальныя вуглы вымяраюцца пры дапамозе вугламернай сеткі, размешчанай у правым акуляры. У некаторых стэрэатруб маецца рухомая абойма на акулярах зрокавых труб, якая дазваляе весці назіранне як у процівагазе, так і без яго[2]. Таксама выкарыстоўваецца падсветка лімба і вугламерных сетак[2]. Існуюць варыянты стэрэатруб, якія могуць быць замацаваны на падручных апорах (напрыклад, драўляных). Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia