Стэфанадыскус

Стэфанадыскус

Stephanodiscus neoastraea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stephanodiscus Makarova


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  2415
FW  351512

Стэфанады́скус (Stephanodiscus) — род аднаклетачных або каланіяльных дыятомавых водарасцей. Вядома каля 30 сучасных (пашыраны ў прэсных і саланаватых водах) і выкапнёвых відаў, на Беларусі адзначана 8 з іх.

Апісанне

Клеткі адзіночныл або злучаныя кароткімі трубкападобнымі вырастамі ў шчыльыыя ніткападобныя калоніі. Панцыр нізкацыліндрычны або дыскападобны, з кольцападобнымі ўставачнымі абадкамі без септ. Створкі круглыя, канцэнтрычна хвалістыя або плоскія, з краявым кольцам кароткіх вырастаў у выглядзе грубых шыпікаў, зрэдку з доўгімі, тонкімі шчацінкамі. Дыск з радыяльных арэёл. Хларапласты ў выгллдзе дробнага зерня або 1—2 буйных пласцінак.

Размнажэнне пераважна вегетатыўнае — дзяленнем клетак на дзве.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya