Стэфан Патоцкі (староста нежынскі)
Стэ́фан Пато́цкі (польск.: Stefan Potocki, нар. 1624 — 19 мая 1648) — польскі шляхціч, нежынскі староста, другі сын вялікага гетмана кароннага і кашталяна кракаўскага Мікалая Патоцкага (1591—1651) ад першага шлюбу з Соф'яй Фірлей. БіяграфіяПрадстаўнік польскага магнацкага роду Патоцкіх герба «Пілява». Атрымаў ў валоданне ад свайго бацькі Нежынскае староства на Левабярэжнай Украіне. Увесну 1648 года вялікі гетман каронны Мікалай Патоцкі адправіў польскі перадавы корпус пад камандаваннем свайго маладога сына Стэфана Патоцкага ў карны паход на Запарожскую сеч, дзе беглы чыгырынскі сотнік Багдан Хмяльніцкі падняў паўстанне супраць польска-шляхецкага валадарства. Стэфан Патоцкі, які не меў ваеннага досведу, толькі фармальна камандаваў, а фактычна ваеннымі дзеяннямі кіравалі казацкі камісар Якаў Шэмберг і палкоўнік Стэфан Чарнецкі. Стэфан Патоцкі камандаваў польскім авангардам у бітве з запарожскімі казакамі пад Жоўтымі Водамі, дзе пацярпеў разгромнае паражэнне, быў паранены, патрапіў у палон і памёр ад гангрэны 19 мая 1648 года. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia