Субстанцыя (фільм)
«Субстанцыя» (англ.: The Substance) — бодзі-хорар 2024 года супрадзюсара, сцэнарыста і рэжысёра Каралі Фаржа. Фільм сумеснай вытворчасці Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Галоўныя ролі выканалі Дэмі Мур і Маргарэт Куолі. Прэм’ера фільма адбылася ў рамках асноўнай праграмы 77-га Канскага кінафестывалю, дзе Фаржа атрымала ўзнагароду за найлепшы сцэнарый. Фільм меў поспех у крытыкаў і ў пракаце, сабраўшы 76,6 млн долараў і стаўшы самым касавым фільмам Mubi[10], а таксама атрымаў мноства намінацый і ўзнагарод, у тым ліку пяць намінацый на 97-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар», 82-й прэміі «Залаты глобус». (перамога ў намінацыі «Найлепшая актрыса ў камедыі або мюзікле» для Мур) і 78-й цырымоніі ўручэння кінапрэміі BAFTA. СюжэтСлава галівудскай зоркі Элізабет Спаркл засталася ў мінулым, хаця яна ўсё яшчэ вядзе фітнес-шоу на тэлебачанні. Калі яе перадачу збіраюцца перазапусціць з вядучай маладзей, ад роспачы Элізабэт вырашае прыняць інавацыйны прэпарат, стваральнікі якога абяцаюць неверагоднае ператварэнне, але пры выкананні правіла аднаго тыдня. Так на свет з’яўляецца маладая красуня Сью. Дзяўчына пачынае рабіць кар’еру ў шоу-бізнесе і неўзабаве вырашае, што сямі дзён ёй замала. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia