Сугліністыя глебы

Суглі́ністыя гле́бы[1], суглінак — глебы, у складзе якіх 20—50 % фізічных часцінак гліны.

Падзяляюцца на дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, дзярнова-забалочаныя глебы, поймавыя глебы[1]. Развіваюцца на ледавіковых пародах (марэна), стужачных глінах, лёсападобных суглінках, алювіяльных адкладах рачных далін. Паводле механічнага складу (у залежнасці ад утрымання ў іх часцінак фізічнай гліны памерам менш 0,01 мм) падзяляюцца на лёгкасугліністыя, сярэднесугліністыя, цяжкасугліністыя (Н. А. Качынскі, 1958)[2].

Сугліністыя глебы досыць урадлівыя, добра трымаюць вільгаць, дастаткова порыстыя і валодаюць дрэнажнымі ўласцівасцямі, але маюць павышаную кіслотнасць, лёгка разбураюцца дажджавымі і талымі водамі.

Найбольш урадлівыя сугліністыя глебы на тэрыторыі Беларусі пашыраны ў паўночнай частцы і займаюць каля 30 % сельскагаспадарчых угоддзяў[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya