Сумганская пячора
Сумга́нская пячо́ра[1], Сумган-Кутук, Сумган (башк.: Ҡотоҡ-Сумған, руск.: Сумганская пещера, Сумган-Кутук, Сумган) — карставая пячора ў Башкартастане (Расія), адна з буйнейшых пячор Урала (самая буйная на Паўднёвым Урале[2]). Помнік прыроды. Пячора знаходзіцца на заходнім схіле хрыбта Кібіз, ва ўрочышчы Кутук, на Бельска-Нугушскім міжрэччы, у тоўшчах вапняку. Пачынаецца вусцем шахты глыбінёй 116 м. У зімовы перыяд на выступах шахты намярзае лёд, які не растае да лета. З узроўню 60 м з дна шахты ва ўсе бакі адыходзяць хады і галерэі, якія нярэдка ўтвараюць лабірынты. Агульная даўжыня хадоў пячоры складае 9860 м, плошча — 52,2 тыс. м², аб’ём — 350 тыс. м³, глыбіня — 130 м. Складаецца з 3-х ярусаў і вызначаецца вялікімі памерамі гротаў і багаццем нацечных утварэнняў. Па дну пячоры працякае рака Сумган[2]. Маюцца падземныя азёры. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia