Суполімерызацыя![]() 1 — палімер; 2 — чаргавальны супалімер; 3 — статыстычны супалімер: 4 -блок-супалімер; 5 — прышчэплены супалімер Суполімерыза́цыя[1] — ланцуговы працэс сумеснай полімерызацыі двух і больш розных манамераў, які вядзе да ўтварэння высокамалекулярных злучэнняў (супалімераў), змяшчаючых у макрамалекулах звёны зыходных манамераў. Таксама прамысловы метад вытворчасці многіх відаў супалімераў[1]. Рэакцыйная здольнасць манамераў у працэсе суполімерызацыі вызначаецца іх прасторавай будовай, палярнасцю і спалучэннем падвойных сувязей. Пры гэтым звёны ў ланцугах размяркоўваюцца, як правіла, статыстычна (за выключэннем чаргавальнай ці альтэрнатыўнай суполімерызацыі[1]). Склад супалімера звычайна (акрамя азеатропнай суполімерызацыі) ад складу зыходнай манамернай сумесі, які ў ходзе працэса суполімерызацыі мяняецца: колькасць больш актыўнага манамера памяншаецца, менш актыўнага — павялічваецца. Пры суполімерызацыі да глыбокай ступені ператварэння манамераў рознай актыўнасці выніковы супалімер мае ланцугі рознага складу. Размяшчэнне звёнаў манамераў ў ланцугу супалімера дазваляе змяняць яго ўласцівасці. Суполімерызацыя выкарыстоўваецца для атрымання палімераў з рознымі ўласцівасцямі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia