Сусанаа

Сусанаа забівае цмока

Суса́наа, Такэхая Сусанаа-на Мікота[1] (літаральна: доблесны, хуткі, заўзяты бог-муж з Суса) — бог ветру, у японскай міфалогіі, апошні з бажаствоў, які з’явіўся з кропель вады, якімі першы на свяце бог-мужчына Ідзанакі абмыў свой нос пасля таго, як вярнуўся з ёмі-на Куні (краіны мёртвых). Верагодна, што першапачаткова Сусанаа быў богам буры і воднай стыхіі, затым з’явілася ўяўленне аб ім як аб боскім продку родаў, звязаных з Ідзума. Магчыма, што ў яго вобразе аб’ядналіся некалькі бажаствоў, бо Сусанаа таксама лічылі бажаством краіны мёртвых, у некаторых міфах ён бажаство ўрадлівасці.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya