Сусветная выстаўка (1939)![]() Сусветная выстава 1939—1940 гадоў у Нью-Ёрку (англ.: 1939—40 New York World’s Fair) — сусветная выстава , якая праходзіла ў Нью-Ёрку з 30 красавіка 1939 года да 27 кастрычніка 1940 года. Тэма выставы: «Свет заўтрашняга дня»[1]. Выставачны арэал размяшчаўся ў парку Флашынг-Медаўс — Карона-парк і займаў плошчу 4,9 км², што з’яўляецца пакуль не пабітым рэкордам. Выставу наведала каля 44 мільёнаў чалавек. Выстава была падзелена на тэматычныя зоны: транспарт, камунікацыі, прадукты харчавання, кіраванне і г. д. Падчас выставы пачалася Другая сусветная вайна. Польская дэлегацыя, якая прыбыла на цырымонію адкрыцця, з-за яе пачатку засталася ў Злучаных Штатах разам з так і не адкрытым помнікам каралю Польшчы Ягайлу, дзе ён намаляваны верхам з двума скрыжаванымі над галавой грунвальдскімі мячамі. У 1945 годзе яго ўсталявалі на гранітны пастамент праекту амерыканскага архітэктара ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia