Сусветны дзень чарапах

Сусветны дзень чарапах
Сусветны дзень чарапах
Тып міжнароднае
Дата 23 мая

Сусветны дзень чарапах — гэта штогадовае свята, якое адзначаецца 23 мая.

Першы раз гэтую дату адзначалі ў 2000 годзе з падачы «Амерыканскай службай выратавання чарапах». Гэты дзень быў створаны як штогадовае свята, каб дапамагчы людзям аддаваць даніну павагі і абараняць чарапах, звярнуць увагу на праблему знікнення і забруджвання асяроддзя пражывання чарапах, заахвочваць дзеянні накіраваныя на дапамогу чарапахам выжыць і квітнець, а таксама інфармаваць уладальнікаў чарапах аб правілах іх утрымання ў няволі.[1]

Сусветны дзень чарапах адзначаюць па рознаму: ад пераапранання ў чарапах і нашэння адзення зялёнага колеру да выратавання чарапах, удзелу ў даследаваннях ці ўсынаўленне чарапах з рэабілітацыйных цэнтраў.[2]

Крыніцы

  1. Smith, Lydia. World Turtle Day: Facts and figures about conservation and protection. International Business Times UK (23 мая 2015). Праверана 4 чэрвеня 2025.
  2. How to Celebrate World Turtle Day?. Bee Bulletin.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya