Сусветны кангрэс эсперантыстаў

Сусветны кангрэс эсперантыстаў ці больш дакладна Сусветны канргэс эсперанта (эспер.: Universala Kongreso de Esperanto, UK) — штогадовы кангрэс, праводзіцца Сусветнай асацыяцыяй эсперанта. З'яўляецца самым вялікім эсперантысцкім мерапрыемствам, збірае тысячы эсперантыстаў з усяго свету. Звычайна, кангрэс праходзіць у апошні тыдзень ліпеня, ці першы тыдзень жніўня, пачынаецца ў суботу, заканчваецца ў наступную суботу (усяго 8 дзён).

Першы кангрэс адбыўся у 1905 годзе ў французскім горадзе Булонь-сюр-Мэр, апошні (2013) у Рэйк'явіку. Наступны (2014 год) адбудзецца ў Буэнас-Айрэсе.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya