Сусветны ўніверсітэт імя Джона Перд’ю
Сусветны ўніверсітэт імя Джона Перд’ю (англ.: Purdue University Global) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова анлайн-адукацыі са статусам універсітэта, галоўная сядзіба якой фармальна знаходзіцца ў горадзе Індыянапаліс у штаце Індыяна, ЗША. Агульная характарыстыкаВучэльня з’яўляецца часткай сістэмы Універсітэт імя Джона Перд’ю і спецыялізуецца на наданні анлайн-адукацыі. Створаны ў 2018 годзе шляхам набыцця і рэбрэндынгу прыватнага камерцыйнага ўніверсітэта. Яго галоўная сядзіба юрыдычна для мэтаў акрэдытацыі знаходзіцца ў Індыянапалісе, а цэнтры падтрымкі ў інтэрнэце знаходзяцца ў Чыкага і Форт-Лодэрдэйле. Універсітэт спецыялізуецца на навучанні працуючых дарослых, якія маюць жыццёвы вопыт і часта ўжо маюць пэўны досвед навучання ў каледжы ці ўніверсітэце. Гл. таксамаКрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia