Сфера Дайсана![]() Сфера Дайсана — гіпатэтычны астраінжынерны праект Фрымена Дайсана[1] ў выглядзе адносна тонкай сферычнай абалонкі вялікага радыуса (прыкладна з радыус планетных арбіт) з зоркай у цэнтры. Ёсць меркаванне, што тэхнічна развітая цывілізацыя можа выкарыстоўваць падобнае збудаванне для максімальна магчымага выкарыстоўвання энергіі цэнтральнай зоркі і / ці вырашэння праблемы жыццёвай прасторы. Згодна з тэарэтычнымі вылічэннямі, для будавання сферы Дайсана вакол Сонца неабходна рэчыва з масай каля масы Юпітэра. Пошук сфер Дайсана — перспектыўны напрамак праграмы SETI. Збудаванне гэткіх масштабаў можа быць выяўлена існуючымі астранамічнымі сродкамі па яго інфрачырвонаму выпраменьванню з нетыповым спектральным размеркаваннем (такім чынам, сфера Дайсана з’яўляецца ўсенакіраваным моцным выпраменьвальнікам). Для гэтых мэт плануецца выкарыстаць тэлескоп SIRTF. КрытыкаСфера Дайсана павінна пачаць абарачэнне вакол сваёй восі, каб цэнтрабежная сіла ўраўнаважыла сілу прыцяжэння цэнтральнага свяціла. Але, паколькі цэнтрабежная сіла дасягае максімума на экватары і раўняецца 0 на полюсах цела, якое абарочваецца, то на полюсах сферы Дайсана нішто не ўраўнаважвае сілы прыцягнення цэнтральнага свяціла, у выніку чаго сфера будзе непазбежна разбурана. Станіслаў Лем у сваім творы «Сума тэхналогіі»[2] паказаў, што будаўніцтва сферы для вырашэння праблем жыццёвай прасторы для квадрыльёнаў разумных істот бессэнсоўна з пункту гледжання логікі і сацыялогіі, таму што на алтар «свайго неабмежаванага размнажэння» (якое незразумела чаму павінна застацца недатыкальным, замест яго абмежавання) трэба ўскласці мноства іншых свабод (напрыклад, свабоду перамяшчэння, выбару прафесіі і г. д.), што ў выніку прывяло б да краху культурных каштоўнасцяў і было б скажэннем ідэй прагрэсу, які прапануе іх павелічэнне, а не змяншэнне. Таксама Лем скептычна адносіўся да магчымасці існавання монакультуры з колькасцю насельніцтва каля некалькіх квадрыльёнаў[3]. Аўтар лічыў сферу Дайсана адным з найбольш выразных прыкладаў ортаэвалюцыйнай экстрапаляцыі развіцця тэхналогіі (маюцца на ўвазе гіпотэзы, згодна з якімі будучыня — гэта толькі прымножаная сучаснасць)[4]. МадыфікацыіДля прадухілення пагрозы самаразбурэння сферы ідэя змены яе канструкцыі была развіта ў некалькіх варыянтах:
Усе такія варыянты ўжо нельга называць «сферай», але такая агульная назва захоўваецца гістарычна. ![]() Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia