Сцябловы матылёк
Сцябло́вы матылёк[1][2], кукурузны матылёк[1][2] (Ostrinia nubilalis) — матылёк роду Ostrinia сямейства Агнёўкі (Pyralidae). АпісаннеІмага жывуць 5—20 дзён. Характарызуюцца палавым дымарфізмам. Размах крылаў матылька складае 24—32 мм. У самак пярэднія крылы ад светла-жоўтага да карычневага колеру з дзвюма цёмнымі зігзагападобнымі лініямі. У самцоў крылы больш цёмныя. Яйцы адкладваюць на ніжняй пааверхні лісця групамі ад 2 да 70 і больш штук у кладцы (часцей 20—40). Агульная колькаць яец можа дасягаць 1250 штук[3]. ![]() Вусені маюць даўжыню да 25 мм светла-шэрыя, з цёмнай паласой ўздоўж спіны. Жывуць вусені ў сцёблах раслін. Зімуюць у раслінных рэштках. Кукалкі маюць розную афарбоўку (ад светла-карычневай да цёмна-бурай) і масу цела (ад 25 да 120 мг)[3]. Стадыя кукалкі доўжыцца 10—25 дзён. За год вырастае да 2 пакаленняў матылёў[1]. Лёт матылькоў адбываецца ў розныя тэрміны ў залежнасці ад зоны распаўсюджання і часта расцягнуты ў часе. РаспаўсюджаннеСцябловы матылёк распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, завезены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі шырока распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах і паўднёвай частцы тайгі[3]. Арэал мае тэндэнцыю да пашырэння ў сувязі з пашырэннем зоны вырошчвання кукурузы і пацяпленнем клімату[3]. Шкоднае ўздзеяннеСцябловы матылёк пашкоджвае каля 250 відаў пераважна буйнасцябловых раслін, часцей за ўсё кукурузу, каноплі, проса, хмель, сланечнік і бульбу. Здольны пашкоджваць перац, сорга, сою, бавоўнік. Засяляюць і дзікарослыя расліны, і пустазелле[3]. У пашкоджаных раслін пераломліваюцца і засыхаюць сцёблы, суквецці, зніжаецца ўраджай. Ахоўныя мерапрыемствы:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia