Сцяг Гродзенскай вобласці
Сцяг Скідзеля — адзін з афіцыйных сімвалаў Гродзенскай вобласці. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Распрацоўка галоўных знакаў вобласці вялася камісіяй, якую ўзначальвала намеснік старшыні аблвыканкама М. М. Бірукова. Пасля разгляду некалькіх праектаў аўтарам герба і сцяга Гродзенскай вобласці стала рэгіянальны прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз дызайнераў» І. У. Процка. Прапанаваны ёй праект быў ухвалены сябрамі камісіі, прайшоў абавязковую геральдычную экспертызу і быў рэкамендаваны да зацвярджэння. АпісаннеСцяг Гродзенскай вобласці ўяўляе сабой прамавугольнае чырвонае палотнішча з прапорцыямі бакоў 1:2. У цэнтры асабовага боку палотнішча размешчана выява герба вобласці без дубовых галінак і стужкі. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia