Сцяг Нясвіжа

Сцяг Нясвіжа
Беларусь
Зацверджаны 21 сакавіка 2001
Прапорцыя 1:2
Аўтар сцяга Андрэй Аркадзевіч Шпунт

Сцяг Нясвіжа — афіцыйны геральдычны сімвал горада Нясвіж Мінскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 21 сакавіка 2001 года № 51.

Апісанне

Палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, падзелена на дзве роўнавялікія часткі — дрэўкавую і вольную. Дрэўкавая частка палотнішча складаецца з чорнай і жоўтай гарызантальных палос; вольная, якая мае тры касіцы, складаецца з трох палос: верхняй — жоўтай, сярэдняй — блакітнай, ніжняй — чырвонай.

Сцяг зацверджаны рашэннем Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 сакавіка 2001 года № 5/43. Аўтар сцяга А. А. Шпунт[1].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Сцяг Нясвіжа Архівавана 3 кастрычніка 2021.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya