Сцяпан Валяр’янавіч Лук’янец
Сцяпан Валяр’янавіч Лук’янец (нар. 8 студзеня 1940, в. Гулі, Мядзельскі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматызацыі вытворчых працэсаў. Кандыдат тэхнічных навук (1972), прафесар. БіяграфіяСкончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматыка і тэлемеханіка», кваліфікацыя «Інжынер-электрык», 1965; аспірантура, 1970). Працаваў у Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (1995—1998, начальнік навукова-метадычнага аддзела), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1965—1995 і з 1998, прафесар кафедры сістэм кіравання, у 1987—1995 — загадчык кафедры, 1973—1974 — дэкан вячэрняга факультэта, 1998—1999 — дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіраванняй, 1974—1979 — прарэктар па навуковай рабоце, 1979—1985 і 1999—2000 — прарэктар па вучэбнай рабоце, 2000—2006 — першы прарэктар). Навуковыя інтарэсы: электрамагнітныя ўстройствы аўтаматыкі; аўтаматыка і кіраванне ў тэхнічных сістэмах; тэорыя аўтаматычнага кіравання; мадэляванне ў праектаванні складах сістэм; дыстанцыйная адукацыя. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2001) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia