Сцяпан Філімонавіч Аляшкевіч
Сцяпан Філімонавіч[1] Аляшкевіч (1910 — 4 мая 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вайсковы выведнік разведгрупы ў складзе 759-га стралковага палка 163-й стралковай дывізіі 40-й арміі 2-га Украінскага фронту. Герой Савецкага Саюза (1944), чырвонаармеец. БіяграфіяНарадзіўся ў 1910 годзе у вёсцы Перавоз Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года[2]. Выведнік стралковага палка чырвонаармеец Аляшкевіч неаднаразова ўдзельнічаў у вайсковых выведвальных аперацыях. 13 Сакавіка 1944 г. вызначыўся пры фарсіраванні ракі Паўднёвы Буг у раёне вёскі Сімферопаль (цяпер горад у Вінніцкай вобласці). У складзе разведгрупы Аляшкевіч ў ліку першых пераправіўся праз раку і ўступіў у бой з буйнымі сіламі праціўніка за пашырэнне плацдарму, чым садзейнічаў паспяховай пераправе падраздзяленняў палка[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13.9.1944
чырвонаармейцу Аляшкевічу Сцяпану Філімонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна). Загінуў 4 мая 1944 года ў тыле ворага пасля выканання аперацыі па падрыве моста на рацэ Малдова ў Румыніі. Пахаваны ў населеным пункце Вама (Румынія)[2]. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
СпасылкіСцяпан Філімонавіч Аляшкевіч на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia