Сэкай«Сэкай» (яп.: 「世界」 — самая вядомая[1] ў 1990-я гады фінансавая піраміда ў Беларусі. Зарганізаваў яе майстэр каратэ (4-ы дан) і айкідо, святар японскай секты оамота Валерый Францавіч Буяк, вядомы таксама як Бумата Мататацу (яп.: 武亦亦龍). Баявыя мастацтвы і «Сэкай»У 1988 годзе Буяк заснаваў цэнтр баявых мастацтваў «Сэкай»[2]. Калектыў байцоў пад рукаводствам В. Ф. Буяка дэманстраваў майстэрства баявых мастацтваў у 1988—1991 годы на сцэнах СССР [3]. У цэнтры вялося навучэнне каратэ, дзюдо, ушу, дзюдзюцу і айкідо[4][5]. Цэнтр «Сэкай» правёў у 1996 годзе баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай»[6][7]. Сістэма «Сэкай»Валерый Буяк не абмяжоўваўся баявымі мастацтвамі. У 1991 годзе ён заснаваў малое прадпрыемства «Сэкай» для арганізацыі трэніровак у цэнтры баявых мастацтваў. Але пазней пачалі стварацца і іншыя фірмы: «Скора», «Карагумі», «Сэкай-інвест»[8], «Сэкай-траст», «Сэкай-прэс», «Сэкай-фінанс», «Сэкай-М» у Маладзечне і «Сэкай-М» у Маскве, «Сосны і Волны» (Маладзечна), «Казна», «Інтэлтраст», «Дэчэма», загранічнае афшорнае прадпрыемства «Sekai Trustee Services» і інш. Усе яны і складвалі сістэму фірмаў «Сэкай» і дзейнічалі пад агульнай гандлёвай маркай «Сэкай». Кожнае прадпрыемства займалася сваёй справай. Напрыклад, «Сэкай-прэс» было выдавецтвам[9], выпускаліся два часопісы «Кэмпа»[10] і «Свет баявых мастацтваў», кнігі па каратэ[11], айкідо, ніндзюцу[12] і нават японскай мове (ISBN 985-6309-01-8). Былі таксама кнігі і па ахове (ISBN 985-6309-18-2 Тарас А. Е. Безопасность бизнесмена и бизнеса. Мн. Сэкай-пресс, 1996)[13]. «Сэкай-траст» мела ліцэнзію на работу з каштоўнымі паперамі і была зарэгістравана на Беларускай біржы як удзельнік рынку гэтых папер. «Сэкай-фінанс», «Казна» дзейнічалі ў фінансавым асяроддзі, менавіта з вексялямі. Ад сваяго імя Валерый Буяк заключваў дагаворы пазыкі з грамадзянамі і гэтыя грошы шлі на фінансаванне мерапрыемстваў і інвестыцый ад імя «Сэкай»: канцэрт швецкай суполкі «Army of Lover’s», баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай», дуэт «Дзі Бронкс і Наталі» [14]. Усяго ён так пазычыў больш за мільён долараў ЗША ў тысяч укладчыкаў у Беларусі. 4 мая 1996 года выйшаў Указ Прэзідэнта аб прыпынку дзейнасці фінансавых кампаній і «Сэкай» спыніў прыём і выплаты па дагаворам пазыкі, што вызвала паніку сярод укладчыкаў[15][16][17]. Гэта пабудзіла міліцыю завесці крымінальную справу да Валерыя Буяка і 27 чэрвеня 1996 года Буяк быў арыштаваны[18][19] з абвіначваннем у адсутнасці ліцэнзіі. Але Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 3 ліпеня назваў Буяка махляром і сказаў, «что глава „Сэкая“ будет сидеть до тех пор, пока не вернет людям все заимствованные у них деньги» [20]. Толькі праз палову года, да 27.12.1996 года, калі належна было па Працэсоваму Кодаксу вызваліць Буяка, яму прымянілі абвінавачванне ў махлярстве[21]. Справу кіраўніка «Сэкай» у судзе[22] Фрунзенскага раёна Мінску слухалі аж год і шэсць месяцаў і ў пачатку жніўня 1999 года быў зачытаны прыгавор — 10 гадоў[23]. Цікава што…
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia