Сэмюэл Сівал
Сэмюэл Сівал (англ.: Samuel Sewall; 1652—1730) — амерыканскі прававед, адміністратар і рэлігійны дзеяч, пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся ў Англіі, аднак у раннім узросце быў прывезены ў амерыканскую калонію. Ён пасяліўся ў раёне Бостана, дзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт і зрабіў кар’еру прававеда, адміністратара і рэлігійнага дзеяча. Стаў сведкам пераўтварэнняў, якія адбываліся ў ходзе развіцця пурытанскага грамадства ад строга рэлігійнага да грамадства з больш шырокім кругаглядам меркантыльных янкі ў калоніях Новай Англіі, з іх стаўленнем да дабрабыту. Яго «Дзённік», які ахоплівае 1674—1729 гг., міжволі рэгіструе гэты пераход. «Дзённік» Сэмюэла Сівала жывы і захапляючы. Яго аўтар прытрымліваецца ўзораў паэзіі ранняй Новай Англіі (Уільям Брэдфард, Эдвард Тэйлар). Нататкі Сівала з’яўляюцца кароткімі занатоўкамі яго паўсядзённага жыцця, якія добра і набожна адлюстроўваюць ягоную цікаўнасць да жыцця. Ён робіць запісы аб невялікіх пакупках цукерак для жанчыны, да якой ён заляцаўся, і аб іх спрэчках наконт таго, ці павінен ён прытрымлівацца традыцый арыстакратычных і багатых людзем, напрыклад, насіць парык альбо карыстацца паслугамі рамізніка. Яго «Дзённік» часта параўноўваецца з англійскім дзённікам Сэмюэла Пэпі, напісаным у той жа самы перыяд. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia