Сядальная косць
Сядальная косць[1] (лац.: os ischii) — парная косць, адна з трох касцей, якія пры зрашчэнні фарміруюць лагвовую косць. Сядальная косць мае цела (лац.: corpus ossis ischii), якое ўваходзіць у склад вяртлюжнай западзіны, і галіну (лац.: ramus ossis ischii). Цела і галіна сядальнай косці ўтвараюць паміж сабой вугал, вяршыня якога моцна патоўшчана і ўтварае так званы сядальны груд (лац.: tuber ischiadicum). Па заднім краі цела, уверх ад сядальнага груда, размешчана малая сядальная выразка (лац.: incisura ischiadica minor), аддзеленая сядальнай восцю (лац.: spina ischiadica) ад вялікай сядальнай выразкі (лац.: incisura ischiadica major). Галіна сядальнай косці зліваецца з ніжняй галіной лабковай косці, замыкаючы замыкальную адтуліну (лац.: foramen obturatum)[2]. Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia