Сядзіба Хлюдзінскіх (Антавіль)
Сядзіба Хлюдзінскіх — колішняя сядзіба ў в. Антавіль Аршанскага раёна Беларусі. Сядзіба не захавалася. Месца сядзібы адзначана мемарыяльным крыжам і памятнай шыльдай. Гісторыя3 пачатку XIX ст. маёнтак Антавіль належаў Хлюдзінскім. 29 кастрычніка 1833 г. у сям’і Ігната і Клемянціны Хлюдзінскіх нарадзілася дачка Цаліна, якая заснавала ў 1891 годзе жаночы манаскі ордэн (кангрэгацыю) Уваскрэсення Хрыста (Сясцёр Змёртвыхпаўтання Пана нашага Езуса Хрыста). У пачатку XX ст. знаходзіўся ў Мошкаўскай воласці Аршанскага павета і належаў К. Дадэрку. У гады савецкай улады была разбурана. У пачатку XXI ст. на месцы былой сядзібы сёстры кангрэгацыі ўсталявалі мемарыяльны крыж з памятнай шыльдай, дзе на польскай і беларускай мовах змешчана інфармацыя пра бласлаўлёную Цаліну. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia