Сядзіба (Аляксандраўшчына)
Сядзіба Мураўскіх — помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудаваны ў канцы XIX ст. на паўночна-заходняй ускраіне вёсцы Аляксандраўшчына (Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) у эклектычных формах. АрхітэктураАднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак складанай аб'ёмнапрасторавай кампазіцыі, накрыты двухсхільным дахам. Да ўваходнага фасада прыбудаваны ўваходны службовы эркер. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная высокім ганкам з верандай і мансардай. Галоўны ўваходны праём і бакавыя вокны ствараюць аркаду, размежаваную паўкалонамі. Сіметрыя фасаду падкрэсленая бакавымі трохграннымі эркерамі з лучковымі аконнымі праёмамі, якія дэкарыраваныя прафіляванымі ліштвамі, паўкалонамі. Фасады раскрапаваныя плоскімі кутнімі пілястрамі, рустам, прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Цэнтральная частка дваровага фасада вылучаная неглыбокім рызалітам. Першапачатковая анфіладная планіроўка змененая пры рэканструкцыі будынку пад школу. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia