Сядзіба (Крычава)
Сядзіба ў Крычаве — былая сядзіба ў вёсцы Крычава Мёрскага раёна Віцебскай вобласці[1]. ГсторыяСядзіба пабудавана, у другой палове XVIII ст. Тадэвушам Невянглоўскім. Была разбурана пасля вайны. АрхітэктураВелічны, прасторны, выцягнуты з захаду на ўсход будынак з дрэва ўвасобіў у сабе асноўныя рысы класіцызму. Галоўны жылы дом быў перабудаваны ў 1880 годзе. Бакавыя флігелі разабралі, але замест іх Федаровіч дабудаваў тры пакоі з аднаго боку, а з другога — кухню і службовую. У час археалагічнай разведкі археолагі выявілі на месцы сядзібы падмурак склепа з надпісам «1898 год», які таксама складаў з будынкам адно цэлае. Фасад меў шырокі порцік з двума радамі калон і па абодвух баках невялікія верандачкі, якія таксама трымаліся на калонах. Сцены былі шаляваныя. Вокны, дзверы і калоны пафарбаваны ў белы колер. Дах шырокі чатырохсхільны, крыты гонтай. Дом змяшчаў гасціную, тры вялікія жылыя пакоі, налева шырокі калідор з зімовым садам дзяліў вялікі і малы салоны, пакой для гасцей, будуар, сталовую і буфет. Некалькі малых пакояў служылі для адміністрацыі і гаспадарчых патрэб. Сцены іх тынкаваныя, часткова паклеены шпалерамі. Падлога паркетная, печы з каляровай кафлі, былі два каміны, адзін з іх, у сталовай, з цэглы, атынкаваны і пафарбаваны ў белы колер, другі, у будуары, аздоблены гіпсам у стылі ракако. КапліцаПобач з сядзібай існавала капліца — шэдэўр драўлянага дойлідства. Але калі царскія ўлады захацелі перарабіць яе на царкву, па загадзе Эдвіны Невянглоўскай будыніну разабралі за адну ноч. На яе месцы паўстаў пахавальны фамільны склеп. Зараз тут засталіся толькі вялікія дрэвы ды адзінае надмагілле Невянглоўскіх. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia