Сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў (Трокенікі)
Сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў — сядзібна-паркавы ансамбль, які знаходзіцца ў в. Трокенікі Астравецкага раёна. Помнік архітэктуры неабарока[1]. ГісторыяСядзіба была створана ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на заходняй ускраіне вёскі[2] Апошні ўладальнік сядзібы — мастак прафесар Мар'ян Богуш-Шышка, які з’ехаў за мяжу. У савецкі час у будынку змяшчалася праўленне мясцовага калгаса[2]. Цяпер тут знаходзіцца бібліятэка[1]. Планіроўка сядзібы![]() Комплекс створаны ў 2-й палове 19 — пачатку 20 ст. у в. Трокенікі. Уключае сядзібны дом, службовы флігель, стайні і невялікі парк эканамічнага тыпу[1]. Архітэктура![]() Сядзібны дом пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. Аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак з мансардай накрыты высокім дахам з «заломам». Над галоўным уваходам і на тарцах — фігурныя ўвагнута-выпуклыя франтоны, аздобленыя валютамі, люкарнамі. Фасады пазбаўлены дэкору. Аконныя праёмы прамавугольныя[1]. Планіроўка анфіладная. Вітая металічная лесвіца вядзе на мансардавы паверх, які мае выхад на балкон[1]. ПаркВакол сядзібы быў створаны парк эканамічнага тыпу. Пладовыя сады абмежаваны пасадкамі дрэў мясцовых парод (клён, ліпа, каштан)[1]. Парк займае жывапісны пагорак, парэзаны невялікім вадатокам. Парадная частка мае сіметрычнае размяшчэнне[3]. Частка парка за домам на пагорку мела пейзажнае афармленне. Яна з'яўлялася своеасаблівай аглядальнай пляцоўкай з відамі на ручай са стромкімі берагамі. Да яе непасрэдна прылягае рэгулярная частка парка[3]. Яна займае выраўненую тэрыторыю і прадстаўлена некалькімі рознавялікімі баскетамі, у якіх вырошчваліся фруктовыя дрэвы. Маршрут для прагулак праходзіў па добра захаваным ліпавым і конскакаштанавым алеям[3]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia