Сядзібна-паркавы ансамбль Корвін-Мілеўскіх (Лаздуны)
Сядзібна-паркавы ансамбль Корвін-Мілеўскіх існаваў у XIX — першай палове XX ст. у в. Лаздуны (цяпер Іўеўскі раён). Архітэктура![]() Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак быў пастаўлены на бутавы цокаль і завяршаўся вальмавым гонтавым дахам. Атынкаваныя звонку сцены прарэзвалі прамавугольныя аконныя праёмы, у першым паверсе завершаныя трохвугольнымі франтончыкамі, у другім — плоскімі сандрыкамі. Галоўны ўваход вылучала аркадная галерэя, над якой была тэраса з трыма драўлянымі калонамі, што падтрымлівалі трохвугольны шчыт з дзвюма прамавугольнымі вокнамі. Планіроўка анфіладная. Да палацу прылягаў парк, у якім стаялі разнастайныя гаспадарчыя збудаванні, у т.л. двухпавярховы драўляны лямус, вырашаны ў выглядзе васьміграннай вежы з галерэйкай на другім паверсе і шатровым гонтавым пакрыццём. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia