Сядзібна-паркавы комплекс Багушэвічаў
Дом Багушэвіча — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца XIX ст. Сядзіба створаная ў в. Кушляны (Смаргонскі раён). ГісторыяГісторыя сядзібы ўзыходзіць да XVIII ст., калі ў 1749 г. за 450 злотых маёнтак набыў А. Багушэвіч (прапрадзед беларускага паэта Ф. Багушэвіча). У сядзібе Ф. Багушэвіч правёў апошнія гады жыцця. Ансамбль уключае гасподу, парк эканамічнага тыпу, гаспадарчыя пабудовы, альтанку. У пасляваенныя гады гаспода захавалася дзякуючы рупнасці М. Ляпехі — шчырага прыхільніка творчасці Багушэвіча, захавальніка і вартаўніка сядзібы. Да 1988 г. у доме была размешчана Кушлянская сельская бібліятэка імя Багушэвіча. Да 150-годдзя з дня нараджэння паэта рэалізаваны праект рэстаўрацыі сядзібы. Адноўлены падмурак, франтоны, дах і першапачатковая планіроўка, перабраная галерэя-навес. Адноўленыя таксама адрына, свіран, студні з «жураўлямі». У садзе зроблены падсадкі маладых пладовых дрэваў. У 1990 г. падчас святкавання ў гасподзе адкрытая літаратурна-мастацкая кампазіцыя, прысвечаная творчасці паэта. Рэстаўрацыйнымі працамі кіраваў Валерый Слюнчанка. Архітэктура![]() Гаспода — прамавугольная ў плане аднапавярховая зрубная пабудова пад высокім двухсхільным дахам. Па фронту галоўнага фасада адкрытая слупавая галерэя-навес з дашчаным парапетам. Планіроўка дома анфіладная, уваходы з боку галоўнага і бакавога фасадаў. Гаспадарчыя пабудовы сканцэнтраваныя на паўднёвым захадзе ад гасподы. ПаркПарк з пладовым садам расчлянёны прамавугольнай сеткай алей. Сярод насаджэнняў пераважаюць ліпа, клён, елка, трапляюцца асобныя экземпляры лістоўніцы. Пры ўездзе ў парк — маляўнічая паляна з курцінамі. З малых форм дойлідства засталася драўляная альтанка — цэнтрычнае ў плане збудаванне каркаснай канструкцыі з шатровым дахам-навесам. Народная назва альтанкі «Распятая воля». Паводле падання, альтанка была зроблена рукамі Багушэвіча і яго сяброў у памяць ахвяр нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—64 гг. Драўляная скульптура «Укрыжаванне», якая да 1939 г. знаходзілася ў альтанцы, не захавалася. ![]() Недалёка ад сядзібы знаходзіцца камень Мацея Бурачка (псеўданім Ф. Багушэвіча), устаноўлены сялянамі ў гонар паэта ў пачатку XX ст. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia