Сядзібна-паркавы комплекс Сегліцаў (Краскі)
Сядзіба Сегліцаў — сядзібна-паркавы ансамбль у в. Краскі Ваўкавыскага раёна. Прыклад сядзібна-паркавага мастацтва. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Барыс Лазука назваў палац вышэйшай кропкай у развіцці неагатычнага напрамку ў свецкай архітэктуры Беларусі[1]. ГісторыяСфарміравана ў XIX — пачатку XX стагоддзя. Савецкі час не пашкадаваў Краскі. У будынку размясціўся спачатку касцёвасухотны, а пасля лёгачны санаторый. Некаторы час у панскім маёнтку жылі алкаголікі — тут быў лячэбна-працоўны прафілакторый. З часу незалежнасці будынак пачаў развальвацца і стаяў у аварыйным стане. У пачатку 2010 г. расійскі бізнесмен Вадзім Генадзевіч Селіхаў з горада Салехард Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі купіў стары панскі маёнтак за 300 мільёнаў рублёў ($100 тысяч). Размяшчэнне і склад ансамбляРазмешчана на заходняй ускраіне вёскі на левым беразе р. Зэльвянка. Уключае сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк, сажалку. Уся тэрыторыя (50,2 га) падзелена на 2 часткі: паўночна-заходнюю, якую займае лесапарк, і паўднёва-ўсходнюю, дзе размешчаны асноўныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, вакол іх — пейзажны парк. Кампазіцыйны цэнтр — сядзібны дом, арыентаваны галоўным фасадам на поўдзень. Уязную алею перасякае р. Зэльвянка. Сядзібны домСядзібны дом складаецца з драўлянага аднапавярховага і мураванага аб’ёмаў. Драўляны пабудаваны ў 1839 годзе. Прамавугольны ў плане на высокім цокалі будынак з анфіладнай планіроўкай жылых памяшканняў. Да ўсходняга тарца ў 1905 годзе прыбудаваны мураваны аб’ём. У палацы агулам больш за дваццаць пакояў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia