Сялянская вуліца (Магілёў)
Сяля́нская вуліца (руск.: Селянская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва. Гісторыя![]() ![]() ![]() ![]() Гістарычная назва вуліцы — Ледзькаўская[1], па назве прадмесця Ледзькава (Ледзькаўка[2]), якое размяшчалася злева ад дарогі з Магілёва ў Шклоў[3]. З’яўлялался працягам Конназаводскай вуліцы (не існуе, захаваўся адзіны дом, які цяпер знаходзіцца па адрасе вул. Ленінскай, 68А). Перасякала Ледзькаўскі глухі і 2-і Ледзькаўскі завулкі. У 1912 годзе ў доме па адрасе вул. Ледзькаўская, 15 размяшчаліся Губернская па земскіх і гарадскіх справах прысутнасць і Губернскі камітэт па доглядзе дзяцей асоб, якія загінулі ў вайну з Японіяй. У доме Палубінскага знаходзілася Мясцовае Упраўленне Чырвонага Крыжа[4]. З 1918 года ў доме па адрасе вул. Ледзькаўская, 23 жыла сям’я Юльяна Дрэйзіна. Дом Дрэйзіных прыцягваў магілёўскіх аматараў літаратуры і музыкі[5]. За савецкім часам перайменавана ў Сялянскую (па-руску спачатку мела назву Крестьянская улица, але пасля стала Селянской)[1]. У 1938—1940 гадах у пачатку вуліцы быў пабудаваны пяціпавярховы дом (цяпер па адрасе вул. Першамайская, 42), які перагарадзіў яе ў месцы прымыкання да Першамайскай вуліцы. РазмяшчэннеАрыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. У наш час большая частка вуліцы апынулася ўнутры квартала, абмежаванага вуліцамі Першамайскай, Ціміразева, праспектам Міру, страціўшы сваю трасіроўку і большасць забудовы. Захаваўся невялікі адрэзак ад вуліцы Ціміразева да ракі Дубравенкі. Забудова
Астатняя вуліца забудавана дамамі сядзібнага тыпу. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia