Сялянскі інтэрнацыяналСяля́нскі інтэрнацыяна́л[1], Сялінтэрн[1], Міжнародны сялянскі савет (МСС)[1] — міжнародная сялянская рэвалюцыйная арганізацыя. Дзейнічала ў 1923—1933 гадах[1][2]. Сялянскі інтэрнацыянал створаны на кангрэсе сялянскіх арганізацый СССР, Польшчы, Германіі, Балгарыі, ЗША, Нарвегіі, Мексікі, Швецыі, Фінляндыі, Японіі і іншых краін, які адбыўся ў Маскве 10—16 кастрычніка 1923 года. Асноўнай мэтай арганізацыі была абарона інтарэсаў працоўнага сялянства і далучэння яго да рэвалюцыйнай барацьбы пад лозунгам «Сяляне і рабочыя ўсіх краін, яднайцеся!». Кіраваўся Сяльінтэн Саветам, які складаўся з прадстаўнікоў сялянскіх арганізацый краін-удзельніц. Савет абіраў пастаянна дзеючы орган — Прэзідыум на чале з генеральным сакратаром. Кіруючыя органы Сялінтэрна знаходзіліся ў Маскве. Сяльінтэрн меў секцыі ў шэрагу краін, праводзіў тэарэтычныя канферэнцыі па аграрным пытанні[3]. Выдаваліся друкаваныя органы: часопісы «Крестьянский интернационал» і «Международный крестьянский бюллетень». У 1926 годзе быў створаны Міжнародны аграрны інстытут, які займаўся тэарэтычным вывучэннем аграрнага пытання і сялянскага руху. Заснавальнікам інстытута быў эканаміст і дзеяч сялянскага руху Т. Ф. Домбаль[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia