Сямён Аляксандравіч Забагонскі

Сямён Аляксандравіч Забагонскі
Дата нараджэння 1 (14) студзеня 1910(1910-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1955(1955-01-27) (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19401945
Званне
Сяржант
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна  — 1943

Сямён Аляксандравіч Забагонскі (14 студзеня 1910 — 27 студзеня 1955) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Залучча (зараз у Верхнядзвінскім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь). У Чырвонай Арміі з верасня 1941 г., на Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім, 4-м Украінскім франтах. Памочнік камандзіра ўзвода сяржант С. А. Забагонскі вызначыўся пры вызваленні Кіеўскай вобласці. У ноч на 24.09.1943 г. на чале групы разведчыкаў фарсіраваў Дняпро на поўнач ад гарадскога пасёлка Ржышчыў, светлавымі сігналамі паказаў месца для прычальвання лодак і плытоў. Падраздзяленні палка паспяхова пераправіліся цераз раку. Удзельнічаў у баі за плацдарм, адбіцці контратак.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.10.1943 г. Член КПСС з 1944 г.

Узнагароды

Пасля вайны працаваў у Томскай і Ленінградскай абласцях.

Памяць

У вёсцы Залучча ў памяць аб С. А. Забагонскім пастаўлена стэла.

Зноскі

Літаратура

  • Забагонскі Сямён Аляксандравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1974. — Т. 11. — С. 618.
  • Забаго́нскі Сямён Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 485. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya