Сямён Савельевіч Казіміроўскі
Сямён (Саламон) Савельевіч Казіміроўскі (15 (28) красавіка 1915, Бабруйск- 31 снежня 2011) — беларускі і савецкі тэатральны рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1973). БіяграфіяВучыўся ў тэатральнай студыі пры Маскоўскім ГОСЕТ. У 1940 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ГІТІСа. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Адслужыўшы восем гадоў у арміі, маёр Казіміраўскі быў дэмабілізаваны. Працаваў рэжысёрам у Дагестанскім рускім тэатры і Іркуцкам драмтэатры, галоўным рэжысёрам Іркуцкага ТЮГа (1953—1957). Галоўны рэжысёр Рускага тэатра драмы Дагестанскай АССР (1957—1959). Быў галоўным рэжысёрам Краснаярскага драмтэатра (1959—1963), Алма-ацінскага рускага тэатра драмы, Саратаўскага драмтэатра, Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1967—1975)[1], Іркуцкага тэатра драмы (з 1978). Жыў у Швецыі з канца 80-х гадоў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia