Сяргей Іванавіч Вавілаў
Сяргей Іванавіч Вавілаў (руск.: Серге́й Ива́нович Вави́лов; 12 (24) сакавіка 1891, Масква — 25 студзеня 1951, Масква) — савецкі фізік, заснавальнік навуковай школы фізічнай оптыкі ў СССР, акадэмік (1932) і прэзідэнт Акадэміі навук СССР (з 1945), лаўрэат Сталінскай прэміі. Ганаровы акадэмік АН БССР (1950), Пражскай, Балгарскай, Харвацкай, Індыйскай і іншых акадэмій навук[7]. Малодшы брат М. І. Вавілава, рускага вучонага-генетыка. БіяграфіяДзяцінства і адукацыя![]() Сяргей Вавілаў нарадзіўся ў сям'і багатага фабрыканта абутку, галоснага Маскоўскай гарадской думы Івана Ільіча Вавілава (1863—1928). Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы на Астожанцы , затым, з 1909 года, на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта , які скончыў у 1914 годзе[7]. Першая сусветная вайна і міжваенны часПадчас Першай сусветнай вайны С. І. Вавілаў служыў у розных інжынерных частках. У 1914 годзе ён паступіў вальнапісаным у склад 25-й сапёрнага батальёна Маскоўскай ваеннай акругі[8]. На фронце Сяргей Вавілаў скончыў эксперыментальна-тэарэтычную працу пад назвай «Частоты ваганняў нагружанай антэны»[9]. З 1918 па 1932 выкладаў фізіку ў МДУ. Паралельна ў гэты ж час загадваў аддзяленнем фізічнай оптыкі ў інстытуце фізікі і біяфізікі Наркамздрава. У 1929 годзе стаў прафесарам. Таксама выкладаў у МВТУ імя Баўмана[10][11]. У 20-х гадах па ініцыятыве С. І. Вавілава пачаліся даследаванні, накіраваныя на стварэнне новых для таго часу крыніц святла — люмінесцэнтных лямпаў[7]. Затым пад яго кіраўніцтвам працы працягнуліся адначасова ў трох навуковых арганізацыях — у Фізічным інстытуце АН СССР, Дзяржаўным аптычным інстытуце і ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце . Незадоўга да пачатку вайны, 30 мая 1941 года, на агульным сходзе АН СССР С. І. Вавілаў зрабіў даклад «Люмінесцэнтныя крыніцы святла», суправадзіўшы яго дэманстрацыяй першых узораў люмінесцэнтных лямпаў. У далейшым, у пасляваенныя гады, пры самым актыўным удзеле С. І. Вавілава пачалася іх шырокая прамысловая вытворчасць[12]. У 1932 годзе Вавілаў ўзначаліў ФІАН , тады ж стаў навуковым кіраўніком Дзяржаўнага аптычнага інстытута[7]. ![]() У 1940 годзе С. І. Вавілаў даведаўся пра арышт свайго брата — М. І. Вавілава. У сувязі з гэтым ён дамогся прыёму ў Молатава і Берыі з мэтай вызваліць брата з-пад арышту[13]. Аднак, М. І. Вавілаў не быў вызвалены і неўзабаве памёр у Саратаўскай турме. С. І. Вавілаў яшчэ доўга не ведаў аб долі роднага брата. Пра смерць Мікалая ён даведаўся толькі з ліста пляменніка Алега Мікалаевіча Вавілава ў 1943 годзе[14]. Вялікая Айчынная вайнаУ час Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Вавілаў быў у эвакуацыі ў г. Іашкар-Але, дзе скончыў біяграфію Ісаака Ньютана, якая была ўпершыню апублікаваная ў 1943 годзе. Ён стаў ўпаўнаважаным Дзяржаўнага камітэта абароны СССР[7] і кіраваў працамі па распрацоўцы новых прыбораў для ўзбраення арміі. У 1945 годзе С. І. Вавілаў быў абраны прэзідэнтам АН СССР[7], змяніўшы на гэтай пасадзе У. Л. Камарова. 6 сакавіка 1947 года увайшоў у першы склад вучонага савета фізіка-тэхнічнага факультэта МДУ (у далейшым — МФТІ). Вавілаў памёр 25 студзеня 1951 года ад інфаркту міякарда. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 1). Навуковая дзейнасцьАсноўным напрамкам у навуцы для Сяргея Вавілава было даследаванне оптыкі, у прыватнасці з'явы люмінесцэнцыі. У 1925 годзе Сяргей Вавілаў сумесна з В. Л. Леўшын правёў шэраг досведаў, падчас якіх было выяўлена памяншэнне паказчыка паглынання ўранавага шкла пры вялікіх інтэнсіўнасцях святла. Назіраны эфект лёг у аснову нелінейнай оптыкі[15]. Ён увёў паняцце квантавага выхаду люмінесцэнцыі і даследаваў залежнасць гэтага параметру ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага святла (закон Вавілава)[7]. Даследаваў з'яву палярызацыі люмінесцэнцыі, стаў заснавальнікам новага кірунку — мікраоптыкі, шмат зрабіў для развіцця нелінейнай оптыкі[7]. Разам са сваім аспірантам П. А. Чаранковым у 1934 годзе адкрыў Эфект Вавілава — Чаранкова (выпраменьванне Вавілава — Чаранкова)[7]; за гэта адкрыццё Чаранкоў ў 1958 годзе, ужо пасля смерці Вавілава, быў ганараваны Нобелеўскай прэміі[16]. Вырашыў шэраг прынцыповых пытанняў квантавай тэорыі інтэрферэнцыі. Стварыў школу савецкіх фізікаў. Распрацоўваў пытанні філасофіі прыродазнаўства, гісторыі навукі[7]. Выданныя сачыненні
Грамадская дзейнасцьС. І. Вавілаў быў папулярызатарам навукі, ініцыятарам стварэння Усесаюзнага асветніцкага таварыства «Знание» і першым старшынёй яго праўлення; шмат у чым менавіта яго намаганнямі імя М. В. Ламаносава зацвердзілася як сімвал расійскай навукі, па яго прапанове ў структуры АН СССР быў арганізаваны Музей М. В. Ламаносава. З 1949 галоўны рэдактар 2-га выдання ВСЭ У 1938 годзе быў абраны дэпутатам ВС РСФСР. У 1946 і 1950 гадах абіраўся дэпутатам ВС СССР. Узнагароды і прэміі
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia