Сяргей Іванавіч Дарошка
Сяргей Іванавіч Дарошка — генерал-маёр міліцыі, начальнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (2019—2021). БіяграфіяУ 1989—1993 гадах навучаўся ў Саратаўскім вышэйшым ваенным камандным Чырванасцяжным вучылішчы імя Ф. Э. Дзяржынскага ўнутраных войскаў МУС Расіі, пасля заканчэння якога там жа камандаваў узводам курсантаў. З мая 1994 года служыў ва ўнутраных войсках МУС Беларусі. У в/ч 6713 (Магілёў) прайшоў шлях ад намесніка камандзіра роты да намесніка камандзіра часці — начальніка штаба. Быў на розных пасадах служыў у в/ч 7404 (Баранавічы), якой затым камандаваў з 2003 па 2006 год. У 2000 годзе скончыў камандна-штабны факультэт, а ў 2010—2012 гадах з’яўляўся слухачом факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Беларусі. У 2006—2008 гадах быў намеснік начальніка ўпраўлення баявой службы ГУКУВ МУС. Затым служыў на пасадах намесніка камандзіра па баявой падрыхтоўцы і першага намесніка камандзіра — начальніка штаба в/ч 3403 (Мінск). У 2012 годзе ўзначаліў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. З лістапада 2017 года быў начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама[1]. З 2019 па 29 ліпеня 2021 года[2] з’яўляўся начальнікам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia