Сяргей Аляксандравіч Дацэнка
Сяргей Дацэнка (нар. 6 верасня 1987) — украінскі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераВыхаванец школы кіеўскага «Дынама», гуляў за розныя клубы ніжэйшых украінскіх дывізіёнаў. Выступаў таксама ў Малдове і Узбекістане. У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[2]. На той момант асноўныя абаронцы жодзінцаў Арцём Чалядзінскі і Сяргей Сасноўскі былі траўмаваныя, таму ў цэнтры жодзінскай абароны здолеў замацавацца Дацэнка разам са сваім суайчыннікам Сяргеем Мельнікам. Заставаўся іграком асновы да канца сезону 2014. У сезоне 2015 ужо трывала гуляў у цэнтры абароны аўтазаводцаў, часам таксама выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У ліпені 2015 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезону 2015[3]. З верасня 2015 года не з’яўляўся на полі з-за траўмы. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[4]. У лютым 2016 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком клуба «Абалонь-Бровар»[5]. У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. У складзе магіляўчан замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[7] і неўзабаве далучыўся да кіеўскага «Арсенала»[8]. У пачатку 2019 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб кіеўскага клуба, аднак пался працягваў гуляць на аматарскім узроўні за «Джуніярс» (Шпыцькы) і «Баварыю» (Святапэтрыўскэ). Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia