У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Паўловіч.
Сяргей Аляксандравіч Паўловіч (2 ліпеня 1930, с. Кузьмін, Красыліўскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 2016) — урач-мікрабіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1971).
Біяграфія
Скончыў Станіслаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954).
Працаваў у Станіслаўскай дзіцячай бальніцы (1952—1954), Івана-Франкоўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1954—1971), Калінінскім медыцынскім інстытуце (1971—1977), Горкаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1977—1979), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1979—1998, загадчык кафедры мікрабіялогіі) Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (1998—2014, професар кафедры экалогіі).
Навуковыя інтарэсы: медыцынская мікрабіялогія; біямагнетызм; механізм уздзеяння магнітных палёў на мікраарганізмы; біярытмалогія.
Бібліяграфія
- О механизме лечебного действия фтивазида при экспериментальном туберкулезе : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Павлович С. А. — Симферополь, 1960.
Зноскі
Літаратура
- Паўловіч Сяргей Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 207.
- Павлович Сергей Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 678—679.
- Паўловіч Сяргей Аляксандравіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч Р. А., Роўба Я. А. — Мінск, 2013. — С. 154—155.
- Павлович Сергей Александрович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 243.
- Павлович Сергей Александрович // Университет и его педагоги / Гродненский государственный университет имени Янки Купалы. — Гродно, 2006. — С.