Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў
Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў (нар. 14 жніўня 1983, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Член Камуністычнай партыі Беларусі. БіяграфіяСкончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам нямецкай мовы ў ДУА «Казельскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктарам філіяла Гарадзецкая базавая агульнаадукацыйная школа ДУА «Сярэдняя школа г.п. Краснаполле», галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, начальнікам аддзела па адукацыі, спорце і турызме Краснапольскага райвыканкама, першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Выбіраўся дэпутатам Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 28-га скліканняў, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. 3 25 мая 2024 года — першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.[1] Удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года31 кастрычніка 2024 года Сяргей Сыранкоў сумесна са сваёй ініцыятыўнай групай падаў дакументы ў ЦВК Беларусі на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2025 годзе. Сыранкоў паведаміў, што ў падтрымку яго вылучэння як кандыдата ў прэзідэнты сабрана больш за 170 тысяч подпісаў.[2] Кандыдат ад Камуністычнай партыі, удзельнічае ў кампаніі выключна для масавасці і стварэння бачнасці альтэрнатывы. Сыранкоў не хавае, што не збіраецца змагацца за пасаду прэзідэнта. Ва ўсіх сваіх выступах ён сцвярджае, што пераможа абавязкова А. Лукашэнка. Ён жа пайшоў на выбары, каб «прапагандаваць камуністычныя ідэі» і піярыць партыю. УзнагародыМае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзяку Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта. Узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia