Сяргей Аляксандравіч Сямашка
Сяргей Аляксандравіч Сямашка (нар. 12 кастрычніка 1960, в. Коцькі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін — будаўнік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар інфармацыйных сістэм). Працаваў дарожным майстрам, галоўным інжынерам дыстанцыі пуці, начальнікам пуцявой машыннай станцыі № 94 Прыбалтыйскай чыгункі, галоўным інжынерам пуцявой машыннай станцыі № 118 Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка дыстанцыі пуці па кадрах і быту Віцебскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў. УзнагародыУзнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1][2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia