Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык
Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык (нар. 12 жніўня 1962, Барысаў) — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (2009). БіяграфіяСкончыў гістарычны факультэт ГрДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарадзішчы 10-13 ст. Беларускага Панямоння» (1994), доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё сістэмы фартыфікацыйнага будаўніцтва ў Беларусі (1772—1941 гг.)» (2009). Загадчык кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ. У 2009 г. Мінкультам РБ прызначаны навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна (1940—1941 гг.) у зоне Аўгустоўскага канала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці». Кірункі навуковай дзейнасці: сярэднявечная археалогія і гісторыя, гісторыя фартыфікацыі, ваенная археалогія і гісторыя Беларусі, гісторыя народаў Беларусі, гісторыя і культура яўрэяў Усходняй Еўропы. Удзельнік 120 навуковых канферэнцый у Беларусі, Літве, Украіне, Расіі, Польшчы. Аўтар каля 150 навуковых прац. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia