Сяргей Георгіевіч Выскварка
Сяргей Георгіевіч Выскварка (нар. 11 ліпеня 1971; в. Пласток, Любанскі раён, Беларусь) — збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог. БіяграфіяСяргей Выскварка нарадзіўся ў вёсцы Пласток Любанскага раёна ў вялікай сям’і. Ужо з дзяцінства цікавіўся традыцыйнай культурай і танцамі, з якімі знаёміла родная бабуля. Скончыў Пластокскую сярэднюю школу. З 1991 года працаваў у дамах культуры Любаншчыны. У 1996—1998 гг. праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў горадзе Стараканстанцінаве ва Украіне. З 1999 года спецыяліст па фальклоры і этнаграфіі Любанскага раённага цэнтра культуры, мастацкі кіраўнік Любанскага ўзорнага фальклорнага танцавальнага калектыва «Верабейкі» (створаны ў 1993 годзе)[1]. У 2004 годзе завочна скончыў факультэт Традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага ўніверсітэта культуры (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў). Цяпер працуе загадчыкам арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры. На ніве фальклоруСяргей Выскварка даследуе традыцыйную народную культуру Любаншчыны: запісаў звыш 400 народных песень, 95 традыцыйных мясцовых танцаў (сярод якіх такія рэдкія творы, як «Войра карагодам», «Каваля» «Кадрыля на пяць штоф»), больш за 15 карагодаў і народных гульняў. Рэканструяваў традыцыйныя «Гасцявыя кірмашы», абрад «Спальванне русалкі». Аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных традыцыйным танцам і фальклору[2]. Сяргей Выскварка на працягу многіх гадоў праводзіць майстар-класы традыцыйных танцаў. З’яўляецца куратарам летняй школы традыцыйных танцаў «Пятровіца» (арг. Н. Кухарэнка). Вядучы шматлікіх свят, у тым ліку «Фальклорная вандроўка» (1993, 1998, 2003), «Гліняны звон» (1996), Рэспубліканскі кірмаш «Вясна — 2000» (горад Салігорск), Рэспубліканскае свята гумару «Капыльскія пацехі» (1999, 2002) і інш.[1] Сям’яЖанаты з Валянцінай Бубіч. Мае сына Арцёма (1998 г.н.) і дачку Арыну (2005 г.н.). Бібліяграфія
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia