Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў
Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў (нар. 14 красавіка 1937, Манчагорск, Мурманская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971), дацэнт (1974). БіяграфіяПасля сканчэння ў 1960 годзе БПІ працаваў у 1960—1973 гадах архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект». З 1973 года — загадчык кафедры, з 1983 года — дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута. 3 1988 года — кіраўнік архітэктурнай майстэрні «Белдзяржпраекта»[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Член КПСС з 1965 года. Пражывае ў г. Мінск[2]. Творчасць![]() ![]() Аўтар спартыўнага комплексу Усесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» (1978), жылога дома па вул. Чарвякова (1971) у Мінску, гасцініцы «Гарызонт» (1980)[1], 64-кватэрны жылы дом па вул. Савецкай (1979)[2] у Баранавічах, актавай залы Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1962). У сааўтарстве выканаў праекты Мінскага Палаца спорту (1966), Палацаў спорту ў Чалябінску (1967), Валгаградзе (1974), Палаца культуры ў Салігорску (1968) і інш[1]. Вывучае праблемы развіцця архітэктуры мнагамэтавых відовішчных і спартыўных збудаванняў[1]. Аўтар больш 40 друкаваных публікацый, у т. л. манаграфій: «Архітэктура ўніверсальных відовішчна-спартыўных зал» (Мінск, 1980), «Архітэктура грамадскіх будынкаў Беларусі» (Мінск, 1985)[2]. УзанагародыБібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia