Сяргей Кожан
Сяргей Кожан (нар. 16 лютага 1986, Рыга) — латвійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Аўда». Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў рыжскім «Сконта», потым гуляў за гданьскую «Лехію». Другую палову 2012 года правёў у складзе салігорскага «Шахцёра», але ні разу не з’явіўся на полі. У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[4], але ўжо ў ліпені 2013 года пакінуў мазырскі клуб[5]. У жніўні 2013 года вярнуўся ў «Сконта». У 2014—2015 гадах гуляў у Польшчы і Літве, у 2016 года зноў апынуўся ў Латвіі, пачаўшы сезон у складзе юрмальскага «Спартака», пазней перайшоў у «Рыгу», у складзе якой завяршыў кар’еру. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Латвіі. Трэнерская кар’ераУ 2020—2021 гадах быў галоўным трэнерам клуба «Аўда», а з пачатку 2022 года стаў працаваць памочнікам галоўнага трэнера. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia