Сяргей Лазаравіч Рогач
Сяргей Лазаравіч Рогач (1891 — не раней за 1927) — беларускі дзеяч. Удзельнік Слуцкага Збройнага чыну. Пад час Слуцкага паўстання камандаваў 2-й кампаніяй (ротай) Першага Слуцкага палка ў чыне падпаручніка. Пасля паўстання ў сакавіку 1921 года прыбыў з салдатамі ў Дарагужскі лагер інтэрнаваных (Холмская губерня). З-за ўзмоцненай агітацыі супраць выбараў у Віленскі Сойм у ночы з 19 на 20 студзеня 1922 года арыштаваны польскімі ўладамі ў ліку 33 беларускіх і літоўскіх актывістаў. Знаходзіўся ў вязніцы. Дзякуючы ціску Літвы ў лютым 1922 года перададзены літоўскаму боку. Пасля выдалення з Вільні спачатку жыў у Літве. У 1923 годзе навучаўся ў Празе на агранамічным факультэце Вышэйшай тэхнічнай школы. У 1927 годзе з’ехаў у СССР. Далейшы лёс невядомы.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia