Сяргей Львовіч Палякоў
Сяргей Львовіч Палякоў (нар. 29 верасня 1965[2], Бранск[2], РСФСР, СССР) — беларускі грамадскі дзеяч. Доктар медыцынскіх навук (2008 год), прафесар (2023 год)[2], выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяСкончыў у 1988 годзе Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут[2]. Працаваў урачом-інтэрнам ў Гомельскай абласной бальніцы[2]. З 1989—1991 гады працаваў урачом-анколагам паліклінічнага аддзялення, урачом-анколагам-уролагам анкалагічнага аддзялення № 2 Гомельскага абласнога анкалагічнага дыспансера[3]. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1991 па 2020 год працаваў на розных пасадах у «РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава». У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 20 лютага 2020 года дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава». У адзіны дзень галасавання быў абраны дэпутатам Мінскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Астрашыцка-Гарадоцкай выбарчай акругі № 50[4]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia