Сяргей Махонь
Сяргей Іванавіч Махонь (нар. 9 кастрычніка 1964, Віцебск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Выступаў на пазіцыі разыгрываючага абаронца. Кар’ераНарадзіўся ў Віцебску, бацька з Полацкага раёна, а маці — з Сенненскага. У школе любіў урокі фізкультуры, дзе пачаў гуляць у баскетбол. Пасля пайшоў у СШ № 34, дзе трэнераванні праводзіў Міхал Міноў. Потым у віцебскай школе № 1 апынуўся ў заслужанага трэнера Беларусі Дзмітрыя Рыбакова, які праводзіў набор у секцыю хлопчыкаў 1964 года нараджэння. Па хуткім часе давялося перайсці ў СШ № 25, дзе арганізоўваўся першы спецклас па баскетболе, заняткі ў якім праводзіў Дзмітрый Рыбакоў. Браў удзел у рэспубліканскіх моладзевых гульнях, па выніку якіх атрымаў запрашэнне ў зборную краіны свайго веку і дублюючы склад мінскага РТІ. Калі прыйшоў час ісці ў армію, дзякуючы Дзмітрыю Рыбакову апынуўся ў моладзевым складзе мінскага СКА. Быў капітанам «Лакаматыва» з моманту яго стварэння ў 1990-х і да 2001 года. Пры яго актыўным удзеле віцябляне ў сезоне 1997/98 гадоў заваявалі сярэбраныя медалі чэмпіянату краіны, былі фіналістамі Кубка Беларусі-1999. З 2003 года ўвесь час уваходзіць у трэнерскі штаб каманды. Дасягненні
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia