Сяргей Мікалаевіч Прахорчык
Сяргей Мікалаевіч Прахорчык (нар. 1 лістапада 1954, в. Зажэвічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяУ 1972 годзе скончыў Зажэвіцкую сярэднюю школу. У гэтым жа годзе паступіў ў Беларускі інстытут механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі горада Мінска па спецыяльнасці інжынер-электрык. Скончыў інстытут у 1977 годзе. З 1977 года па 1978 год працаваў старэйшым інжынерам-электрыкам Смалявіцкага РМЗ. З 1978 года займае пасаду старэйшага інжынера- электрыка МППК «Даманавічы» Салігорскага раёна. У 1981 годзе атрымаў пасаду галоўнага інжынера корма- прадпрыемства «Даманавічы». У гэтым жа годзе быў пераведзены на пасаду дырэктара гэтага ж прадпрыемства. З 1983 года па 1995 год быў дырэктарам саўгаса «Новае жыццё» У 1995 годзе быў абраны старшынёй Салігорскага раённага выканаўчага камітэта і знаходзіўся на гэтым пасту да 2001 года. Адначасова з’яўляўся дэпутатам палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З 2001 года па 2014 год выконваў функцыі старшыні Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia