Сяргей Міхайлавіч Токць
Сяргей Міхайлавіч Токць (12 красавіка 1968, в. Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997). БіяграфіяУ 1992 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1995 годзе — аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працуе на кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30—60-х гадах ХІХ ст. (структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)». Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19—20 стагоддзяў, праводзіць мікрагістрычныя даследаванні. За манаграфію «Беларуская вёска на мяжы эпох» атрымаў Стыпендыю польскага ўрада імя Льва Сапегі[2], падчас якой сабраў матэрыял пра Скідзельскае паўстанне 1939 года[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia