Сяргей Паўлавіч Сень
Сяргей Паўлавіч Сень (нар. 11 красавіка 1946, г. Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1964 годзе архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі А. П. Воінаў, У. М. Вараксін, У. А. Чантурыя). У 1971−1975 гадах працаваў у Белдзяржпраекце; у 1975—1979 гадах у Мінскім філіяле ЦНДІпрамзернепраекта; у 1979—1992 гадах галоўны архітэктар праектаў у Белжылпраекце; з 1992 года кіраўнік унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня архітэктара Сеня С. П.». Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Мінск. Біяграфія![]() Асноўныя працы: лабараторны корпус Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1978); мікрараён па Аршанскай шашы ў Магілёве (1979); цэх рулонных нарыхтовак доследна-механічнага завода (1979); інжынерны корпус і вытворчы цэх ВА «Захспецаўтаматыка» (1981); рэканструкцыя будынка Пухавіцкага РК КПБ у Мар’інай Горцы (1984); дзіцячая шахматна-шашачная школа ў г. Мінску (1986); рэканструкцыя будынка ЦК ЛКСМБ у г. Мінску (1986); жылы дом у г. Фаніпаль. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia