Сяргей Рычардавіч Зямчонак

Сяргей Рычардавіч Зямчонак
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Старшыня Лёзненскага райвыканкама
з 11 чэрвеня 2019

Нараджэнне 16 ліпеня 1967(1967-07-16) (57 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Сяргей Рычардавіч Зямчонак (нар. 16 ліпеня 1967, г.п. Варапаева, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-тэхнолаг дрэваапрацоўкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў інструктарам Пастаўскага райкама ЛКСМБ Віцебскай вобласці, сталяром, начальнікам вытворчасці, галоўным інжынерам, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Паставымэбля».

З’яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

Удастоены званняў «Чалавек года Віцебшчыны — 2008», «Чалавек года Пастаўшчыны — 2009», «Лепшы кіраўнік Віцебшчыны — 2015», граматы Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[1]. Дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу.

11 чэрвеня 2019 года прызначаны старшынёй Лёзненскага райвыканкама[2].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

  1. Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года (руск.)(недаступная спасылка). Минская епархия (10 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.
  2. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 11.06.2019. // БелТА

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya